Польскія памежнікі зафіксавалі ў снежні больш за 400 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі


Памежная ахова Польшчы зафіксавала ў снежні 2023 года 402 незаконныя спробы трапіць у краіну з Беларусі. 27 снежня польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці сем асобаў.

Польская памежніца.
Фота: Straż Graniczna / X

Як паведамляюць польскія памежнікі, парушальнікі мяжы, якія спрабавалі патрапіць у Польшчу 27 снежня, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі, пабачыўшы патрулі на польскім баку. Гэта адбылося на памежным участку «Белавежа».

Памежная ахова Польшчы паведамляе таксама пра затрыманне 37-гадовага грамадзяніна Афганістану, які нібыта каардынаваў перапраўку мігрантаў спачатку праз беларуска-латвійскую мяжу, а потым – праз літоўска-польскую мяжу.

Паводле падлікаў памежнай аховы, у снежні 2023 года было больш за 400 спробаў перайсці польска-беларускую мяжу незаконна. З самага пачатку года было зафіксавана каля 26 тысячаў такіх спробаў. Мігранты, якіх затрымлівалі ў 2023 годзе на польска-беларускай мяжы, паходзілі з 53 краінаў свету.

Нагадаем, што Польшча адгарадзілася ад Беларусі плотам вышынёй у пяць з паловай метраў. Металічная агароджа цягнецца на 186 кіламетраў уздоўж мяжы.

Hавiны
Што ў 2023 годзе беларусы вывозілі з краіны і што прывозілі
2023.12.24 14:00

Зміцер Міраш belsat.eu 

Стужка навінаў