Некаторыя ВНУ абвесцілі дадатковы набор на бюджэт


Пасля заканчэння прыёму дакументаў на бюджэтную форму навучання міністр адукацыі заявіў, што ў большасці ВНУ назіраецца конкурс на паступленне. Але цяпер некаторыя ўніверсітэты паведамляюць пра дадатковы набор і гатовыя прыняць абітурыентаў з мінімальнымі баламі.

Студэнты каля хімічнага факультэту БДУ.
Фота: Белсат

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт абвесцілі дадатковы набор на шэраг спецыяльнасцяў.

Гэтак, БДТУ гатовы прыняць абітурыентаў на бюджэтныя месцы яшчэ на 7 спецыяльнасцяў. Агулам стаць студэнтам на дзённым аддзяленні на бюджэце змогуць больш за 100 абітурыентаў. Патрабаванні для іх тут мінімальныя: неабходныя сертыфікаты ЦТ або ЦЭ па фізіцы або хіміі – 20 балаў і вышэй, па матэматыцы – 10 балаў і вышэй, па беларускай або расейскай мове – 10 балаў і вышэй.

У БДПУ дадаткова набіраюць нашмат меней студэнтаў. Запрашаюць усяго 23 абітурыентаў, якія маюць сертыфікаты ЦТ або ЦЭ па беларускай або расейскай мове – 10 балаў і вышэй, па фізіцы – 10 балаў і вышэй, па матэматыцы – 20 балаў і вышэй.

Абітурыенты могуць прынесці дакументы з 29 ліпеня да 6 жніўня. Залічэнне ў межах дадатковага набору адбудзецца 7 жніўня 2023 года.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў пра некаторыя вынікі кампаніі прыёму дакументаў на бюджэтнае навучанне ў ВНУ краіны. Паводле яго, сёлета ў шмат якіх рэгіянальных ВНУ конкурс складае 2 асобы на месца.

Сярэдні конкурс у медычных ВНУ складае каля 2,5 асобы на месца. Лідарам паводле конкурсу і прахадных балаў зрабіўся факультэт міжнародных стасункаў БДУ: каб стаць студэнтам гэтага факультэту, трэба мець 398 балаў.

Hавiны
У Мінадукацыі падвялі вынікі прыёму дакументаў у ВНУ на бюджэт
2023.07.26 17:28

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў