Колькасць ахвяраў расейскага ракетнага ўдару па Краматорску павялічылася да 10 чалавек


Ад удару расейскіх ракетаў па ўкраінскім Краматорску па апошніх дадзеных пацярпелі 61 чалавек, з іх 10 – загінулі. Сярод забітых – трое дзяцей. Пра гэта паведаміла Нацыянальная паліцыя Украіны.

На месцы расейскага ракетнага ўдару вядзецца разбор завалаў.
Фота: Офіс генерального прокурора / Telegram

Днём 28 чэрвеня ўдакладнена колькасць забітых і пацярпелых ад падвойнага расейскага ракетнага ўдару па Краматорску ў Данецкай вобласці Украіны. Па апошніх дадзеных Нацыянальнай паліцыі Украіны, загінула 10 чалавек і 61 параненыя. Сярод загінулых тры няпоўнагадовыя дзяўчыны – 17 гадоў і дзве сястры 14 гадоў. Яны прыходзіліся адна адной сёстрамі.

Асноўны ўдар быў нанесены па будынку кафэ. Контрвыведка Службы бяспекі Украіны «па гарачых слядах» затрымала агента спецслужбаў Расейскай Федэрацыі, які карэктаваў ракетны ўдар. Карэктыроўшчыкам аказаўся «раскансерваваны» агент Галоўнага ўпраўлення Генштабу Узброеных сіл РФ. 27 чэрвеня ён зрабіў утоеную відэаздымку ўстановы і прыпаркаваных побач аўтамабіляў, пасля чаго адаслаў файл расейскай выведцы. Пасля чаго і быў нанесены ракетны ўдар.

Са звестак Генеральнай пракуратуры Украіны, расейскія вайскоўцы здзейснілі абстрэл двума ракетамі «Іскандэр» увечары 27 чэрвеня, калі людзі  дабраліся да хаты пасля працы.

Пачатае дасудовае расследаванне па фактах парушэння законаў і звычаяў вайны (ч. 1, 2 арт. 438 КК Украіны). Працэсуальнае кіраўніцтва ажыццяўляецца Данецкай абласной пракуратурай.

У сваю чаргу Дзяржаўная служба назвычайных сітуацыяў (ДСНС) Украіны паведамляе, што на месцы ракетных удараў працягваецца выратавальная аперацыя, вядзецца разбор завалаў, які не спыняўся ўсю ноч. Вядома, што сярод параненых васьмімесячнае немаўля. Трох чалавек выратавалі з-пад абломкаў будынкаў.

Краматорская гарадская рада ўдакладняе, што расейскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па цэнтры Краматорску. У эпіцэнтры выбуху таксама апынуліся шматкватэрныя дамы, гандлёвыя памяшканні, аўтамабілі, паштовае аддзяленне і іншыя збудаванні, у якіх вылецелі вокны і дзверы, узнік пажар.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў