Пракурор Юрый Шчацько распавёў, колькі «экстрэмісцкіх» справаў узбуджана ў Менскай вобласці


Пракурор Менскай вобласці Юрый Шчацько ў інтэрв’ю «Менскай праўдзе» распавёў пра барацьбу з «экстрэмізмам» у рэгіёне. За паўтара года былі заведзеныя 183 крымінальныя справы.

Пракурор Менскай вобласці Юрый Шчацько.
Фота: Менская праўда

Паводле Шчацька, са жніўня 2020 года абвешчаныя 1674 афіцыйныя папярэджанні асобам, «схільным да здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», сёлета – 21.

Па выніках маніторынгу ў 2022-м і гэтым годзе выяўленыя больш за 200 матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі і звесткі наконт дэстабілізацыі грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі, прыватную інфармацыю аб пракурорскіх работніках. На падставе гэтага пракуроры Меншчыны і падраздзяленні СК распачалі 183 крымінальныя справы.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў