Польшча не будзе скасоўваць супрацы з візавым цэнтрам у Беларусі


Міністэрства замежных справаў Польшчы не будзе скасоўваць дамовы з візавым цэнтрам у Беларусі. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе польская радыёстанцыя RMF FM.

Польская віза. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Апроч цэнтраў у Беларусі, супрацу з польскім МЗС працягнуць установы такога кшталту ва Украіне і Турцыі. Паводле польскіх чыноўнікаў, немэтазгодна перашкаджаць атрымліваць візы беларускім апазіцыянерам і людзям, якія жадаюць уцячы ад рэжыму Лукашэнкі. Гэтаксама няма жадання блакаваць Украіну, якая змагаецца з расейскай агрэсіяй. У Турцыі ж ёсць вялікая цікавасць студэнтаў да праграмы «Erasmus» у Польшчы.

Скасаваць дамовы з візавымі цэнтрамі ўлады Польшчы пастанавілі пасля таго, як выявілася, што дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных справаў Пётр Ваўжык быў замяшаны ў карупцыйны скандал з выдачаю польскіх візаў. 31 жніўня чыноўнік быў звольнены. Справу расследуе польская пракуратура. Абвінавачанні выстаўленыя семярым асобам, трое з іх пад вартаю.

Агляд
«Калі не хочаце сапсаваць візавай гісторыі, прасіце італьянскі шэнген». Як атрымаць турыстычную візу?
2023.09.21 17:46

Польшча 4 верасня аднавіла прыём дакументаў на турыстычныя візы, што не выдаваліся з часоў пандэміі. Цяпер беларусы могуць звярнуцца ў любы з васьмі візавых цэнтраў і паспрабаваць атрымаць польскую шэнгенскую візу.

Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі кампаніі «VFS Global» у канцы мінулага года ўвялі працэдуру ідэнтыфікацыі карыстальнікаў праз банкаўскія звесткі. Гэта зрабілі, каб змагацца з цяжкасцямі ў запісе на падачу дакументаў: «квіткі» на вольныя даты занадта хутка разбіралі не звычайныя людзі, а «візавыя пасярэднікі». Пастанову крытыкавалі: улады маглі атрымаць звесткі МСІ пра тых, хто падаецца на гуманітарныя візы, і чыніць дадатковыя рэпрэсіі.

Цяпер выявілася, што МСІ мае праблемы з тым, каб выдаць верыфікацыйны код людзям, якія маюць не звычайны пашпарт, а біяметрычны дакумент. А без гэтага коду асобы, маладзейшыя за 60 гадоў, не могуць запісацца на падачу дакументаў для польскай візы.

Hавiны
Беларусы з ID-карткамі не могуць падацца на польскія візы. Ёсць рашэнне, але кепскае
2023.09.18 18:32

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў