У Расеі падчас вучэнняў адпрацавалі «масіраваны ядравы ўдар у адказ на ядравы ўдар суперніка»


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 25 кастрычніка правёў трэніроўку сілаў ядравага стрымлівання, падчас якой выкарыстоўвалі балістычныя і крылатыя ракеты. Пра гэта паведамляецца на сайце Крамля.

У Расеі правялі трэніроўку сілаў ядравага стрымлівання. Скрыншот з відэа: rian_ru / Telegram

Вучэнні праходзілі з сіламі і сродкамі наземнай, марской і авіяцыйнай складнікаў сіл ядравага стрымлівання, гаворыцца ў паведамленні.

У рамках трэніроўкі з выпрабавальнага касмадрома ў Плясецку быў выкананы пуск міжкантынентальнай ракеты «Ярс» па палігоне на Камчатцы, а з акваторыі Барэнцава мора з атамнай падлодкі «Тула» запусцілі ракеты «Сінева». Акрамя гэтага ў рамках вучэнняў самалёты далёкай авіяцыі Ту-95МС выканалі зупускі ракет паветранага базавання.

Як вынікае з дакладу Уладзіміру Пуціну ад міністра абароны Сяргея Шайгу, на вучэннях таксама адпрацавалі «нанясенне масіраванага ядравага ўдару стратэгічнымі наступальнымі сіламі ў адказ на ядравы ўдар суперніка».

Толькі сёння раніцай, 25 кастрычніка, Савет Федэрацыі адобрыў закон аб адмове ад дагавора аб забароне ядравых выпрабаванняў.

Hавiны
У Расеі абмяркоўвалі ўдар па Украіне касмічнай ракетай
2023.10.25 09:21

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў