АРІП пачаў прымаць плацяжы з замежных картаў


У Беларусі з’явіўся сэрвіс «АРІП без межаў», які праводзіць плацяжы ў АРІП з замежных картаў. Яго запусціў «Парытэтбанк» разам з правайдарам плацяжоў «bePaid».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

«У сэрвісе даступныя разлікі за камунальныя плацяжы, інтэрнэт і мабільную сувязь з любой кропкі свету з картаў “VISA”, “Mastercard”, “Мір”. Акрамя таго, з замежных картаў магчымая аплата падаткаў, дзяржмытаў, штрафаў і іншых паслуг, за выключэннем фінансавых, а таксама плацяжоў на карысць онлайн-казіно і букмекерскіх кантораў», – паведамляе «Парытэтбанк».

Каб заплаціць, трэба зайсці на старонку сэрвісу, выбраць від плацяжу, унесці патрэбныя звесткі і націснуць кнопку «Аплаціць».

Камісія за кожны плацеж складае складае 5 %. Ліміт банку на правядзенне такіх аперацыяў – 36,9 тыс. рублёў на содні.

Мяркуючы паводле дакладу начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанку Беларусі Дзмітрыя Мурына, такую магчымасць будуць уводзіць і іншыя банкі. У ліпені прадстаўнік Нацбанку распавёў, што новаўвядзенні звязаныя з «павелічэннем долі плацяжоў, якія прымаюцца ў АРІП, у тым ліку аплаты нерэзідэнтамі жыллёва-камунальных паслуг».

Hавiны
Колькі грошай беларусы ў сярэднім трымаюць у банках
2023.11.12 20:22

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў