21 снежня тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, паведаміў пра чарговыя затрыманні. Мяркуючы па фота, вядзецца пра затрыманне ў школе польскай мовы ў Менску «Polskipro».
«Чарговая порцыя спісаў персанажаў з картамі паляка ўжо дзе трэба», – заявілі сілавікі.
На відэа сілавікоў бачныя пяць асобаў, якія ў тым ліку кажуць, што навучалі людзей польскай мове і дапамагалі тым атрымаць «карту паляка». Адзін з настаўнікаў распавядае, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.
Сілавікі таксама абяцаюць, што папаўненне базы ўладальнікаў «карты паляка» «вельмі хутка адаб’ецца на лёсе патэнцыйных здраднікаў». У чым заключаецца незаконнасць яе атрымання, не ўдакладняецца.
Сайт, старонкі школы ў Facebook і instagram не працуюць.
У Смаргоні ўночы на 21 снежня адбыўся напад на касцёл Святога Міхала Арханёла. Вандал неаднаразова паўтараў, што Каталіцкая царква павінна адсюль «прыбірацца», і што ёй тут не месца.
Якуб Хруст belsat.eu