«Мы мусім быць іх голасам». Беларусы ладзяць Дзень салідарнасці з палітвязнямі


Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі. Акцыі запланаваныя ў шмат якіх гарадах розных краінаў свету. Колькі цяпер беларусаў за кратамі з палітычных прычынаў, дакладна невядома. Паводле «Вясны» – 1525, паводле «Dissidentby» – 1787.

Падчас штотыднёвай акцыі Беларускага моладзевага хабу «Напішы ліст палітвязню». Варшава, Польшча.
Фота: Беларускі моладзевы хаб / Telegram

Два гады таму 21 траўня ў шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Абставіны ягонай смерці дагэтуль не высветленыя да канца. З ініцыятывы праваабарончага цэнтру «Вясна» сёння ладзіцца Дзень салідарнасці з палітвязнямі.

Дакладны іхны лік невядомы: паводле «Вясны» – 1525, паводле «Dissidentby» – 1787.

«Ужо тры гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы асобаў прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Агулам амаль за тры гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 4300 асобаў», – паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Палітвязні ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, не атрымліваюць медычнай дапамогі, яны пазбаўленыя права на абарону і ліставанне.

Сваякі некаторых зняволеных месяцамі не атрымліваюць звестак пра іхны стан. Дзясяткі асобаў – з сур’ёзнымі хваробамі, таму прызначаныя тэрміны могуць зрабіцца для іх пажыццёвымі, як гэта здарылася з Мікалаем Клімовічам. Ён памёр 5 траўня ў віцебскай калоніі.

Сярод палітзняволеных – больш за тры дзясяткі журналістаў, якія вінаватыя толькі ў тым, што проста рабілі сваю працу.

Інтэрв’ю
Вольга Гарбунова: «Маё прадстаўніцтва цікавіць пытанне, што рэжым хоча за вызваленне палітвязняў»
2023.05.21 07:09

Штомесяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Паводле праваабаронцаў, на волі цяпер не менш за 364 палітвязні.

Акцыі з нагоды Дня салідарнасці з палітычнымі зняволенымі адбудуцца ў Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Украіне, ЗША, Італіі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Чэхіі ды іншых дзяржавах – агулам 19 краінаў і 39 гарадоў.

Анонс
Якія акцыі і дзе пройдуць у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі?
2023.05.18 16:23

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў