ISW: Расейскія ўлады рыхтуюцца да далейшай мабілізацыі


Расею чакае чарговая хваля мабілізацыі, што пагоршыць агульную якасць расейскіх войскаў, якіх перакідваюць на фронт ва Украіну. Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Прызыўнікі тэрміновай службы на чыгуначным вакзале Екацярынбурга. 15 лістапада 2018 года.
Фота: Данат Сарокін / TASS / Forum

«18 лістапада ў расейскіх тэлеграм-каналах актыўна абмяркоўваліся прыкметы таго, што Крэмль рыхтуецца да другой хвалі мабілізацыі, і была распаўсюджаная выява прызыўной позвы, атрыманай жыхаром Санкт-Пецярбургу, якому, як паведамляецца, было загадана з’явіцца на мабілізацыю ў студзені 2023 года, нягледзячы на заяву прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб афіцыйным завяршэнні частковай мабілізацыі 31 кастрычніка», – паведамляе ISW.

Як паведамляюць у ISW, расейскія журналісты апублікавалі расследаванне, як дзяржаўныя структуры і прадпрыемствы працягваюць рыхтаваць сваіх работнікаў да мабілізацыі, адпраўляючы іх на розныя навучальныя праграмы і мабілізацыйныя навучальныя курсы.

Іншае расейскае выданне адзначала, што адзін з ваенных судоў Маскоўскай вобласці неспадзявана пацвердзіў, што мабілізацыя працягваецца. У прыватнасці, суд абвінаваціў мабілізаванага ў збіцці свайго камандзіра 13 лістапада «пры выкананні ім абавязкаў ваеннай службы або ў сувязі з выкананнем гэтых абавязкаў падчас мабілізацыі».

«Відавочна, што расейскія ўлады ніколі цалкам не спынялі мабілізацыйныя намаганні, а гэта азначае, што абмежаваная колькасць мабілізаваных навабранцаў усё яшчэ вымушана праходзіць сістэму навучання ў той жа час, калі прызыўнікі праходзяць уласны цыкл падрыхтоўкі», – адзначылі ў ISW.

На думку экспертаў, новая хваля мабілізацыі створыць дадатковую нагрузку на і без таго перагружаны расейскі апарат фармавання вайсковага рэзерву. Гэта прывядзе да яшчэ больш нізкай якасці па падрыхтоўцы як мабілізаваных прызыўнікоў, так і тэрміновай службы, паколькі яны будуць канкураваць за недастатковую колькасць «навучальных» месцаў.

Меркаванні
Ракета, якая скалыхнула і прабудзіла Захад
2022.11.18 18:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў