Непагадзь на захадзе Беларусі: у Горадні – залева, у Баранавічах – град


Некаторыя вуліцы Горадні сёння затапіла, а ў Баранавічах выпаў град.

Тэлеграм-канал «АвтоГродно» публікуе відэа з цэнтру гораду, з вуліцы Чырвонаармейскай і кола на Касманаўтаў.

«Цэнтр гораду пераўтвараецца ў Венецыю», – піша рэсурс.

На Баранавічы абрынуўся моцны лівень і пасыпаў град. «Літаральна на вачах пешаходныя дарожкі ператварыліся ў рэкі, а лужок перад домам пакрыўся белай кісяёй», – піша Nashkraj.by.

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў