БАЖ вылучылі на прэмію ЮНЭСКО


46 краінаў-сябраў ЮНЭСКО, у тым ліку ўсе 27 дзяржаваў ЕЗ, далучыліся да вылучэння Беларускай асацыяцыі журналістаў на Сусветную прэмію за свабоду прэсы імя Гіллерма Кана 2022.

«Прэмія прысуджаецца за абарону і/або заахвочванне свабоды прэсы, асабліва перад абліччам небяспекі», паведамляе ў Twitter дэлегацыя ЕЗ у АБСЕ і ЮНЭСКО.

Прысудзяць штогадовую прэмію ў гонар забітага калумбійскага журналіста Гіллерма Кана 3 траўня, у Сусветны дзень свабоды друку.

Беларуская асацыяцыя журналістаў была створаная ў 1995 годзе і з таго часу яднае журналістаў незалежных СМІ Беларусі. Пасля двух ператрусаў у офісе ў 2021 годзе была зліквідаваная на пастанову Вярхоўнага Суда.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў