Удава Уладзіміра Макея трапіла ў «жудаснае ДТЗ» у Новасібірску


Удава колішняга міністра замежных справаў, кіраўніца Тэатру юнага гледача Вера Палякова-Макей трапіла ў ДТЗ у Новасібірску разам з мастачкай па касцюмах Наталляй Лазарчык. Гэта здарылася, калі яны ехалі ў аэрапорт пасля гастроляў.

Кіраўніца ТЮГу Вера Палякова-Макей трапіла ў ДТЗ у Новасібірску, Расея. 16 снежня 2023 года.
Фота: lazarchiknata/ Instagram

Мастачка па касцюмах ТЮГу Наталля Лазарчык апублікавала ў сторыс у сваім Instagram наступствы аварыі і паведаміла, што ў машыну, у ягой яна ехала разам з кіраўніцай тэатру Верай Паляковай-Макей, «урэзаўся нейкі ідыёт»:

«Па дарозе ў аэрапорт мы з Верай Паляковай трапілі ў жудасную аварыю. У нас урэзаўся ідыёт, машыну з усяго дуру адкінула ў аўтобус. Аўта, на якім мы ехалі, рамонту не падлягае. З намі і кіроўцам усё ў парадку».

Лазарчык таксама напісала, што ў момант здарэнне падумала пра гібель, а пасля адчула шчасце: «Якое цудоўнае жыццё, як хочацца жыць! Які літасцівы бог».

Лазарчык і Палякова-Макей трапілі ў ДТЗ 16 снежня па дарозе ў аэрапорт, калі яны вярталіся ў Беларусь з Новасібірску. Там беларускі Тэатр юнага гледача паказваў свой спектакль «Майстар і Маргарыта».

Hавiны
«Наша Ніва»: Удава Макея, падобна, трапіла ў апалу
2023.04.02 15:14

Вера Палякова-Макей узначаліла ТЮГ у леташнім красавіку і ўхваліла двухмоўе ў тэатры.

«У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – расейская і беларуская. І ўпірацца толькі ў беларускую мову – губляць частку гледачоў, напрыклад, гасцей гораду. Я лічу, што спектаклі мусяць быць на дзвюх мовах», – казала яна.

Неўзабаве ў рэпертуары тэатру з’явіўся спектакль на расейскай мове «Альпы. Сорак першы» паводле «Альпійскай балады» Васіля Быкава.

Аналітыка
«Усё больш ясна, што смерць не насіла натуральнага характару». Год таму не стала Макея
2023.11.26 07:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў