З’явілася інфармацыя аб затрыманні Алены Анісім


Паводле інфармацыі «Еўрарадыё», па экс-дэпутатку прыйшлі на месца працы ў Акадэміі навук.

Алена Анісім
Фота: budzma.org

Як сцвярджае выданне, чалавек, які паведаміў пра затрыманне Алены Анісім, не бачыў самога моманту затрымання. Пра тое, што прыходзілі менавіта па Анісім, ён даведаўся ад калег пасля таго, як сышлі сілавікі.

Таксама няма інфармацыі, за што была затрымана былая дэпутатка.

Алена Анісім – знаная мовазнаўца, старшыня Таварыства беларускай мовы з 2017 года да моманту ліквідавання арганізацыі рэжымам. З’яўлялася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Апошнім часам працуе навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук.

РШ belsat.eu

Стужка навінаў