На Гомельшчыне праз непагадзь адбыліся страшныя ДТЗ: два кіроўцы загінулі


За апошнія содні на Гомельшчыне праз непагадзь адбыліся два ДТЗ са смяротным вынікам, у якіх загінулі двое кіроўцаў.

На 17-м кіламетры гомельскай трасы кіроўца легкавога аўтамабіля таксі, рухаючыся да гораду Веткі, не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком МАЗ.

У выніку ДТЗ рухавік вялікагруза загарэўся. Агонь ахапіў кабіну і быў патушаны толькі ратавальнікамі, якія прыбылі на месца. Легкавік ад удару выкінула ў кювет, вадзіцель таксі загінуў.

Фота: vetkagolos.by
Фота: vetkagolos.by
Фота: vetkagolos.by
Фота: vetkagolos.by

Недалёка ад Светлагорску 15 снежня быў знойдзены мёртвы мужчына. Ягоны аўтамабіль быў побач у меліярацыйным канале. Загінулага знайшлі кіроўцы, якія праязджалі па трасе.

Вядома, што 59-гадовы жыхар Сасновага Бору ехаў на працу. У нейкі момант ягоны аўтамабіль з’ехаў у меліярацыйны канал, але што стала прычынаю ДТЗ – невядома. Верагодна, кіроўца змог самастойна выбрацца з машыны, якая патанула, але памёр.

Фота: ranak.me

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў