Качанава не адзначылася выказваннямі ды ідэямі, але ў 2020 годзе праваліла дзве кампаніі


Паводле абноўленай летась Канстытуцыі Беларусі менавіта кіраўнік Савету Рэспублікі ёсць асобай, якая ў выніку нейкага здарэння заменіць Лукашэнку. З 6 снежня 2019 года гэтую пасаду займае Наталля Качанава. «Белсат» сабраў некаторыя факты пра гэтую чыноўніцу.

Наталля Качанава. Фота Tut.by

Наталля Качанава нарадзілася ў 1960 годзе ў Полацку. Працоўны шлях пачынала ў мясцовым ЖКГ. Спачатку была аператарам пульта кіравання, інжынерам тэхнікі бяспекі, інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзелу полацкага «Водаканалу». У пачатку 2000-х перайшла працаваць у мясцовы гарвыканкам, дзе таксама адказвала за сферу ЖКГ. З 2007 да 2014 год была старшынёю Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэту. У 2014-м Лукашэнка прызначыў яе віцэ-прэмʼерам. Пасля гэтага карʼера Наталлі Качанавай пайшла ўгару. Яна была кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі, спікерам верхняй палаты парламенту. А згодна з абноўленаю летась Канстытуцыяй Беларусі, менавіта кіраўнік Савету Рэспублікі ёсць асобай, якая ў выніку нейкага здарэння заменіць Лукашэнку.

Hавiны
Качанава атрымала медаль «за ўмацаванне дэмакратыі»
2020.11.28 13:34

Трапіла ва ўладу паводле рэкамендацыі сілавікоў

Падчас апошняй прэсавай канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Качанаву рэкамендавалі сілавікі:

«Нават цяжка сказаць, што Качанава панюхала і паспрабавала, яна ж ішла па ЖКГ. Яна натуральным чынам прыйшла на гэтую пасаду, сумленна працуючы на сваіх пасадах. Прапанова прызначыць Качанаву зыходзіла ад сілавых структураў. Я папрасіў Андрэйчанку пісьмова паручыцца. Ён адклікнуўся станоўча».

Меркаванні
Па нулях: размовы «глухой» Наталлі Качанавай з «нямымі» прадстаўнікамі апазіцыі
2020.06.20 02:19

Прыхільніца Лукашэнкі і Пуціна

З моманту пераходу на працу ў Менск Наталля Качанава стварае ўражанне адданай Аляксандру Лукашэнку. Падчас аднаго з інтэрвʼю яна заявіла, што беларусам і расейцам неймаверна пашанцавала з кіраўнікамі: маўляў, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцінвыключныя палітыкі, якія прысвячаюць сябе служэнню дзяржаўным інтарэсам.

«У сваю чаргу наш абавязак і маральны доўг як адказных асобаў, грамадскіх дзеячаў і шараговых грамадзянаў – не падвесці беларускага і расейскага лідараў», – сказала Качанава.

На плошчы Незалежнасці ў Менску прайшоў мітынг на знак падтрымання дзейнага кіраўніка краіны. За некалькі гадзінаў да пачатку каля Дому ўраду зʼявіліся міліцыянты і спецтэхніка. На здымку – Наталля Качанава. 16 жніўня 2020 года. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Генератар банальных выказванняў

З пачатку сваёй палітычнай карʼеры Наталля Качанава не агучыла ніводнага яскравага выказвання, не здолела згенераваць ніводнай свежай ідэі. У медыях яе называюць «генератарам банальных выказванняў».

Былы галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч у размове з «Нашаю Ніваю» заявіў, што ў наборы Наталлі Качанавай усяго толькі каля дзесяці выразаў, кшталту «трэба быць бліжэй да людзей», «людзі – гэта галоўнае».

Інтэрв’ю
Найбліжэйшае кола: каму давярае Аляксандр Лукашэнка?
2022.02.07 16:47

Правалы з вызначанымі заданнямі

У 2020 годзе Лукашэнка даручыў Качанавай узначаліць кампанію барацьбы з каронавірусам, таксама менавіта яна адказвала за прэзідэнцкую кампанію. Гэтыя дзве задачы Качанава з трэскам праваліла.

З моманту пачатку пандэміі каронавіруса ў Беларусі ўлады адмаўлялі наяўнасць праблемы. Не было ніякіх каранцінных абмежаванняў, якія ўвялі ўсе без выключэння суседнія краіны. У выніку смяротнасць ад каронавіруса ў Беларусі была адною з самых высокіх у свеце. Грамадства не паверыла ўладам, Лукашэнку, што значна паўплывала і на прэзідэнцкія выбары.

Што да самой кампаніі, то, паводле медыяў, менавіта Наталля Качанава настойвала на тым, каб ЦВК агучыла, што Лукашэнка перамог у выбарах 2020 года з 80 % галасоў выбарнікаў. У гэты ж час Віктар Шэйман нібыта прапаноўваў агучыць, што за Лукашэнку прагаласавалі 60 % беларусаў. Але меркаванне Качанавай з усімі наступствамі перамагло.

На плошчы Незалежнасці ў Менску прайшоў мітынг на знак падтрымання дзейнага кіраўніка краіны. За некалькі гадзінаў да пачатку каля Дому ўраду зʼявіліся міліцыянты і спецтэхніка. На здымку (злева)– Наталля Качанава. 16 жніўня 2020 года. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Таксама паведамлялася, што менавіта Качанава аддавала загад сілавікам на поўнае ўжыванне сілы і жорсткіх катаванняў у дачыненні беларусаў, якія выйшлі на мірны пратэст у 2020-м.

Усурʼёз распавядала пра «план Далеса»

У снежні 2020 года Наталля Качанава сустракалася з студэнтамі журфаку БДУ. На гэтай сустрэчы чыноўніца распавядала студэнтам «план Далеса» і нават паказала дакументальны фільм.

Насамрэч гэты «план» – папулярная ў час халоднай вайны ў СССР тэорыя змовы. Пацверджанняў існавання такога дакументу проста не існуе.

Трапіла пад санкцыі ЗША, Канады, ЕЗ

У снежні 2020 года Наталлю Качанаву залучылі ў чорны спіс 27 краінаў ЕЗ. Галоўнаю прычынаю для абмежаванняў стаўся ейны ўдзел у фальсіфікацыях выбараў 2020 года. Пазней у дачыненні яе санкцыі ўвялі Вялікая Брытанія, ЗША, Канада, Швейцарыя, Японія і Украіна.

Hавiны
Качанава распавяла студэнтам пра змовы і нядзельныя маршы
2020.12.04 17:35

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў