У беларускіх ВНУ стане менш платнікаў: не хапае абітурыентаў


У Мінадукацыі распавялі, што сёлета прыём на бюджэтную форму навучання ў ВНУ змяншаць не будуць, піша БелТА. А вось платнікаў паменее, бо і ў мінулыя гады «планы не выконваліся».

Праца прыёмнай камісіі БДУ. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года.
Фота: БДУ / Twitter

Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч анансаваў «карэктаванне ў бок змяншэння» прыёму абітурыентаў-платнікаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Чыноўнік растлумачыў гэта невыкананнем планаў у мінулыя гады.

«Вынікі аналізу, якія мы маем за мінулыя гады, гаварылі аб тым, што і так планы прыёму на платныя формы не выконваліся. То бок пэўнае карэктаванне будзе», – сказаў Каспяровіч.

Ён таксама паведаміў, што колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ сёлета істотна не зменіцца.

«Будзе карэктаванне планавых лічбаў у бок павелічэння прыёму недзе ў рэгіянальных ВНУ, недзе павялічым і ў сталічных на запатрабаваныя спецыяльнасці: медычныя, педагагічныя і гэтак далей. Але ў цэлым бюджэтныя лічбы захаваюцца», – запэўніў чыноўнік.

Летась у беларускіх ВНУ на шмат якія спецыяльнасці набралі меней абітурыентаў, чымся планавалі. Напрыклад, не карысталася папулярнасцю «ядравая і радыяцыйная бяспека» і «беларуская філалогія» у БДУ, «трактарабудаванне» і «караблебудаванне» у БНТУ. Быў недабор таксама ў Інстытуце памежнай службы, у Акадэміі МУС ды Вайсковай акадэміі.

Аналітыка
«Арыентуйцеся на падаражэнне 10 %». Колькі сёлета будзе каштаваць навучанне ў беларускіх ВНУ?
2022.07.21 12:17

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў