Дзярждэпартамент ЗША: «Лукашэнка клапоціцца толькі пра свае інтарэсы»


ЗША будуць працягваць уводзіць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за падтрыманне ім расейскай вайны ва Украіне. Пра гэта 12 кастрычніка заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартаменту Нэд Прайс.

Нэд Прайс. Скрын з відэа state.gov

«Пакуль рэжым працягвае падтрымліваць Крэмль і яго агрэсію супраць Украіны, мы будзем працягваць ужываць новыя эканамічныя захады не толькі супраць Расеі, але і Беларусі, у прыватнасці супраць іх інстытутаў і элітаў», – сказаў прадстаўнік Дзярждэпу.

Пры гэтым, паводле яго, «Беларусь даўно саступіла ў значнай ступені Расеі свой суверэнітэт».

«Той факт, што прэзідэнту Пуціну ўдалося выкарыстаць тое, што павінна было быць суверэннай беларускай тэрыторыяй, у якасці плацдарму, той факт, што жорсткія напады на народ Украіны зыходзілі з суверэннай трэцяй краіны, у гэтым выпадку з Беларусі, з’яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што рэжым Лукашэнкі не клапоціцца пра інтарэсы свайго народу, і што ён і ягоныя паплечнікі, як яны заўсёды рабілі, клапоцяцца толькі пра свае інтарэсы», – сказаў Прайс.

Hавiны
Макрон прыгразіў Лукашэнку праблемамі за актыўны ўдзел у вайне
2022.10.13 13:58

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрвію тэлеканалу «France 2» прыгразіў Аляксандру Лукашэнку праблемамі за актыўны ўдзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны. Паводле Макрона, калі Лукашэнка «вырашыць яшчэ больш прысвяціць сябе гэтай вайне, ён зробіць гэта насуперак парадзе значнай часткі свайго народу».

«Тады яму давядзецца ўзяць на сябе адказнасць, якая, я думаю, не абыдзецца для яго без праблемаў», – сказаў прэзідэнт Францыі.

Hавiны
Ціханоўская: Дэмакратычныя сілы будуць прадстаўляць Беларусь у Euronest
2022.10.13 12:39

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў