Былому кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Фенчуку выставілі абвінавачанне


Родныя палітвязня Віктара Фенчука распавялі, што былы кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» цяпер у СІЗА на Валадарскага, яму выставілі абвінавачванне, піша «Радыё Свабода».

Паводле родных Віктара Фенчука, палітвязню выставілі абвінавачванне. Былому кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)

«Так, ёсць 342 артыкул, больш інфармацыі наконт нюансаў абвінавачання няма, усё стандартна. Тэрмін утрымання пад вартай – 2 месяцы, пачынаючы з 20 верасня. Сядзіць у СІЗА-1, на «Валадарцы», – кажуць сваякі.

Віктар Фянчук.
Фота: Ахова птушак Бацькаўшчыны / Facebook

Віктара Фенчука затрымалі 31 жніўня, у той жа дзень у офісе арганізацыі прайшоў ператрус.

Віктар Фянчук раней узначальваў арганізацыю. У 2014 годзе ён пераехаў у Берасцейскую вобласць, жыў на ўскраіне Белавежскай пушчы, удзельнічаў у праграме падтрымання запаведнасці, якую ажыццяўляюць «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Нацыянальны парк «Белавежская пушча» пры дапамозе Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Нямеччына).

СК belsat.eu

Стужка навінаў