Дыпламат рэжыму ў ААН: Менску не падабаюцца абвінавачванні ў вывазе ўкраінскіх дзяцей


Намеснік пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Павел Яўсеенка на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН паводле формулы Арыі «Змаганне з прымусовым разлучэннем і незаконнай эксплуатацыяй дзяцей» выказаў незадаволенасць спробамі прыцягнуць да адказнасці рэжым у Менску да незаконнага вывазу дзяцей з акупаваных Расеяй рэгіёнаў Украіны. Пра гэта піша БелТА.

Дзеці з акупаваных тэрыторыяў Данбасу і Запарожжа прыехалі «на аздараўленне» ў Беларусь. 25 красавіка 2023 года.
Фота: Алексей Талай / vk.com

«Беларусь сур’ёзна занепакоена маніпуляваннем дзіцячым парадкам дня ў ААН і вельмі засмучаная палітызацыяй гуманітарнай дзейнасці Беларусі ў арганізацыі адпачынку для дзяцей з замежных краін у беларускіх аздараўленчых установах. Гэта пытанне стала прадметам спекуляцыяў з боку некаторых еўрапейскіх палітычных і дзяржаўных дзеячаў», – заявіў дыпламат.

Паводле яго, Менск не прымае «спробы зламыснага вычварэння фактаў і іх вольных інтэрпрэтацый». А ўкраінскія дзеці ў Беларусі знаходзяцца, маўляў, з прычыны «законнасці і абгрунтаванасці гуманітарных намаганняў нашай краіны».

Hавiны
НАУ перадаў у МКС новыя доказы датычнасці Лукашэнкі да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей
2023.11.07 22:17

7 лістапада прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і прадстаўнікі каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення падчас сустрэчы ў офісе пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе перадалі дадатковыя матэрыялы аб датычнасці Аляксандра Лукашэнкі і ягоных памагатых да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей. Новыя матэрыялы дапаўняюць перададзеную 27 чэрвеня 2023 года камунікацыю ў адпаведнасці з артыкулам 15(2) Рымскага статуту.

Сярод перададзеных у Міжнародны крымінальны суд матэрыялаў ёсць дадатковыя доказы ўдзелу Лукашэнкі ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Згодна з заявай НАУ, на вяршыні іерархіі, у якую ўваходзяць беларускія службовыя і іншыя асобы, датычныя гэтага злачынства, стаіць менавіта Лукашэнка.

Паводле Латушкі, Лукашэнка – ваенны злачынец, і Еўразвяз мусіць зрабіць усё, каб прыцягнуць яго да адказнасці.

«Што перашкаджае прыцягненню да адказнасці? На мой пункт гледжання як юрыста – нічога. Патрэбна палітычная воля. Зрабіце адзін крок», – сказаў палітык.

Латушка заявіў, што пакуль «злачынец Аляксандр Лукашэнка, ваенны злачынец, чалавек, адказны за злачынствы супраць чалавечнасці, не будзе стаяць пад пагрозай адказнасці, дэмакратыя ў Беларусі не пераможа».

Hавiны
«Тэст на дэмакратыю». Латушка запытаўся ў Еўразвязу, што перашкаджае прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці
2023.11.10 19:21

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў