Амбасадар ЗША пры АБСЕ заявіў, што рэжым Лукашэнкі павінен быць прыцягнуты да адказнасці


Амбасадар Злучаных Штатаў пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Майкл Карпентэр заявіў, што рэжым Лукашэнкі павінен несці адказнасць за агрэсію супраць Украіны і ўнутраныя рэпрэсіі, піша Reform.by

Амбасадар і прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Майкл Карпентэр. Скрыншот з відэа VOA News / YouTube

Ключавы аспект дзейнасці АБСЕ – прыцягненне вінаватых да адказнасці за вайну ва Украіне, заявіў Амбасадар ЗША пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр на брыфінгу, прысвечаным надыходзячай гадавіне пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны. Дыпламат таксама заявіў, што адказнасць за агрэсію нясе і беларускі рэжым.

«Беларускія вайскоўцы фізічна не прысутнічаюць ва Украіне, аднак беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца як пляцоўка для ўдараў па Украіне, для запуску ракет – якіх было запушчана вельмі шмат на працягу гэтай вайны. Асабліва на пачатковым яе этапе Беларусь была адным з ключавых фактараў гэтай вайны, калі расейскія войскі спрабавалі захапіць Кіеў. Таму важна імкнуцца да таго, каб і беларускае кіраўніцтва было прыцягнутае да адказнасці за дапамогу ў агрэсіі супраць Украіны», – заявіў Майкл Карпэнтэр.

Дыпламат таксама ўзгадаў і пра рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа. Паводле амбасадара, ЗША працягнуць санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі, а таксама будуць шукаць і іншыя сродкі прыцягнення яго да адказнасці.

Hавiны
ЗША папракнулі Менск за невыкананне рэкамендацыяў АБСЕ
2022.09.26 17:37

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў