Генералы ЗША і Беларусі абмеркавалі пытанні бяспекі


Міністэрства абароны Беларусі паведамляе пра тэлефонную размова начальніка Генеральнага штаба Узброеных сілаў генерал-маёра Віктара Гулевіча са старшынём Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША генералам Маркам Мілі. Паведамляецца, што бакі абмеркавалі пытанні бяспекі.

Паводле ініцыятывы амерыканскага боку, старшыня Абʼяднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША генералам Марк Мілі зладзіў тэлефонную размову з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сілаў генерал-маёра Віктарам Гулевічам. Падрабязнасці размовы беларускі бок не агучвае.

Генералы Беларусі Віктар Гулевіч і ЗША Марк Мілі.
Фота: Мінабароны / telegram

У сваю чаргу «Reuters» дадае, што размова адбылася ў момант, калі Расея ладзіць вайсковыя вучэнні ў Беларусі і на Чорным моры пасля нарошчвання войскаў каля Украіны.

«Тэлефонны званок спрыяў камунікацыі паміж абодвума лідарамі, каб паменшыць верагоднасць пралікаў і атрымаць перспектывы аб існай еўрапейскай бяспекі», – заявіў прэс-сакратар старшыні Абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерала Марка Мілі палкоўнік Дэйв Батлер.

З 10 да 20 лютага на тэрыторыі Беларусі адбываюцца сумесныя вучэнні «Саюзная рашучасць».

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў