Былога падпалкоўніка міліцыі Пятра Буцько асудзілі на 6 гадоў калоніі


Суд Лідскага раёну асудзіў былога падпалкоўніка міліцыі Пятра Буцько з Іўя на 6 гадоў калоніі. Экс-міліцыянта прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады (ч. 3 арт. 426 КК), паведамляе «Медыязона», спасылаючыся на адваката падсуднага.

Пятру Буцько прызначылі таксама штраф у памеры 500 базавых. Пракурорка патрабавала для Буцько 5 гадоў пазбаўлення волі.

Па версіі абвінавачання, 27 траўня Пётр Буцько, які пасля звальнення з міліцыі стаў дырэктарам камерцыйнай транспартнай фірмы, нанёс свайму супрацоўніку Андрэю Захару «не менш за 12 удараў у вобласць галавы» кулакамі. Тым самым ён «прычыніў яму менш цяжкія пашкоджанні цела». Пацярпелы ў судзе заявіў, што ён «не мае прэтэнзіяў» да абвінавачанага.

Пётр Буцько служыў у міліцыі больш за 20 гадоў, у тым ліку на пасадзе намесніка начальніка РАУС у Карэлічах (2017 год). Напрыканцы 2020 году ён адбыў 32 дні адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Hавiны
Былога падпалкоўніка міліцыі, які адсядзеў 32 содні, зноў затрымалі
2021.08.22 13:12

Ён расказваў выданню «Народная Воля», што тады супраць яго «спрабавалі сфабрыкаваць крымінальную справу», але гэтага не адбылося, бо «засталіся яшчэ ў міліцыі сумленныя людзі, якія не пагадзіліся даваць на яго ілжывыя паказанні».

Сілавікі затрымалі Пятра Буцько 20 жніўня 2021 году, правёўшы ператрус у ягоным доме і на лецішчы. У траўні 2021 году Лукашэнка пазбавіў званняў больш за 80 былых сілавікоў. У гэты спіс патрапіў і Пётр Буцько – яго пазбавілі звання падпалкоўніка міліцыі запасу.

Артыкулы
«Звальняешся з міліцыі – і пачынаеш жыць!» Былы міліцыянт Жалезны – пра 9 жніўня ў Берасці і жыццё без пагон
2022.02.08 16:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў