У Варшаве актывісты зрабілі інсталяцыю, прысвечаную ахвярам рускага тэрору


З раніцы 9 траўня перад могілкамі-маўзалеем савецкіх салдат у Варшаве актывісты иніцыятывы «Еўрамайдан-Варшава» стварылі інсталяцыю, прысвечаную зруйнаваным украінскім гарадам і ахвярам рускага тэрору.

Актывісты иніцыятывы «Еўрамайдан-Варшава» стварылі інсталяцыю на 9 траўня.
Фота: Юстына Мур / Белсат

«2023 год – генацыд Расейскай Федэрацыі ва Украіне. Расея – тэрарыстычная дзяржава. Расейская армія забіла дзясяткі тысяч украінцаў», – напісана на адным з плакатаў.

На месцы гэтага мемарыяльнага комплексу ў Варшаве пасол Расеі Сяргей Андрэеў кожны год 9 траўня ўскладвае кветкі. На могілках пахаваны больш за 20 тысяч салдат Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1944–1945 гадах пры вызваленні гораду ад нямецкай акупацыі.

Актывісты иніцыятывы «Еўрамайдан-Варшава» стварылі інсталяцыю на 9 траўня.
Фота: Юстына Мур / Белсат
Актывісты иніцыятывы «Еўрамайдан-Варшава» стварылі інсталяцыю на 9 траўня.
Фота: Юстына Мур / Белсат

Таксама 9 траўня а 6 раніцы актывісты ініцыятывы разбудзілі расейскіх дыпламатаў у Варшаве гучнымі гукамі. Яны разгарнулі вялікі банэр з хэштэгам #russiaisaterroriststate і ўключылі гукі, якія нагадваюць сірэны паветранай трывогі і бамбёжкі.

«6:00 раніцы, Варшава. Мы пад домам расейскіх дыпламатаў. У Дзень перамогі абуджаем іх гукамі, якімі яны абуджаюць украінцаў вось ужо дзявяты год. Прачынайцеся, рашысты! Ваш час прыйшоў! Мы хочам, каб сёння сучасныя фашысты прачнуліся ад наступстваў уласных дзеянняў», – распавялі актывісты пра акцыю.

Актывісты адзначылі, што не хочуць заклікаць да сумлення расейскіх дыпламатаў, але хочуць, каб іх нарэшце выслалі з Польшчы, «бо яны не маюць нічога агульнага з цывілізаваным светам».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў