«Актыўна вярталі да прытомнасці». Што пісалі і пішуць пра стан здароўя і хваробу Лукашэнкі


Стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі на парадзе 9 траўня ў Маскве выклікаў у гледачоў вялікія пытанні. Але беларускія тэлеграм-каналы пісалі пра ягоную хваробу яшчэ на мінулым тыдні. Цяпер іх словы пацвердзілі кадры са сталіцы РФ.

Аляксандр Лукашэнка размаўляе з ветэранам на ваенным парадзе ў Дзень Перамогі ў Маскве, Расея. 9 траўня 2023 года.
Фота: Sputnik / Reuters / Forum

Раніцай 9 траўня Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у парадзе ў Маскве. Аднак пасля заканчэння параду, калі ўсе госці мелі прайсці пешшу каля 300 метраў для ўскладання кветак да магілы Невядомага салдата побач з Крамлём, Лукашэнка вырашыў ехаць да месца на электрамабілі. Таксама падчас параду на правай Лукашэнкавай руцэ заўважылі бінт. А на абедзе кіраўнікоў краінаў СНД, які сабраў Пуцін пасля параду, ён ужо не прысутнічаў. У Менск Лукашэнка вярнуўся а 12:40.

Hавiны
Пасля параду ў Маскве Лукашэнка не змог прайсці пешшу кароткую адлегласць да ўскладання вянкоў
2023.05.09 16:10

Пра новае захворванне Лукашэнкі тэлеграм-каналы паведамлялі яшчэ на мінулым тыдні. Гэтак, яшчэ 5 траўня «Хартыя 97» звярнула ўвагу на тое, што ён «ахрып і ледзь размаўляе». Менавіта такое відэа прадставілі рэжымныя медыі.

Таксама і тэлеграм-канал «Беларуская выведка» паведамляў, што проста з нарады 2 траўня Лукашэнка паехаў дадому.

«Ва ўсіх ягоных блізкіх, якія жывуць з ім, дыягнаставалі сумесь COVID і грыпу. Тры дні ён правёў у ложку і не пакідаў рэзідэнцыі. Прэс-службе давялося падбіраць «левыя фота» з хакейных мерапрыемстваў, – пісалі аўтары каналу і дадавалі: – Удзел у далейшых мерапрыемствах пад пытаннем».

Таксама і «Ник и Майк» ужо 8 траўня паведамлялі, што Лукашэнку «актыўна вярталі да прытомнасці і тэставалі ў больніцы Кіраўніцтва справамі ў выходныя».

І вось цяпер, пасля візіту ў Маскву, ужо расейскі BRIEF піша пра сур’ёзную хваробу Лукашэнкі:

«Аднак на асабістую просьбу Пуціна Лукашэнка прыехаў у Маскву. Крыніца паведамляе, што Лукашэнку далі брыгаду дактароў. «Ён адмяніў усе сустрэчы, застаецца пад кропельніцай».

З афіцыйных сустрэчаў Лукашэнку ў аэрапорт суправаджала карэта хуткай дапамогі, паведамляў ужо палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Увечары 9 траўня ў Лукашэнкі запланаванае ўскладанне кветак у Менску.

Hавiны
Піяраўскі правал і карыснае маўчанне. Што трэба ведаць пра візіт Лукашэнкі ў Маскву
2023.05.09 17:28

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў