Праваабаронцы: Больш за 8 тысяч жанчын падвергліся палітычнаму пераследу ў Беларусі


Са жніўня 2020 года палітычнаму пераследу ў Беларусі падвергліся больш за восем тысяч жанчын, гаворыцца ў аглядзе праваабарончага цэнтру «Вясна» да Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка.

Картина, бчб, женщина, Музей свободной Беларуси, Варшава, Польша
Экспанаты Музея вольнай Беларусi. Варшава, Польшча. 13 жнiўня 2022 года.
Фота: Анастасiя Дубровiна / Белсат

«Сёння ў Беларусі налічваецца 171 палітвязняў жанчын, якія на дадзены момант утрымліваюцца ў месцах няволі», – адзначаецца ў справаздачы.

У сувязі з пратэстамі супраць дзейнай улады і вайны ва Украіне з 2020 года ў агульнай складанасці былі асуджаныя мінімум 1 033 жанчыны, з іх 242 прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі, 567 – да абмежавання волі, 17 – да штрафу, пяць – да арышту, дзве – да прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыяныры.

Інфаграфіка: spring96.org

За гэты час асуджана і вызвалена са зняволення мінімум 321 жанчына.

Інфаграфіка: spring96.org
Інтэрв’ю
Былая палітзняволеная Вольга Класкоўская: Беларуская пенітэнцыярная сістэма – гэта і ёсць ГУЛАГ, толькі мадэрнізаваны
2023.07.27 08:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў