Пачаўся судовы працэс над блогерам Эдуардам Пальчысам. Ён пройдзе ў закрытым рэжыме


У Менскім гарадскім судзе 6 снежня а 10 раніцы пачаўся судовы працэс над палітзняволеным блогерам Эдуардам Пальчысам.

На пачатку паседжання Пальчыс заявіў адвод «суду» і адмовіўся ўставаць, але гэтае хадайніцтва не было задаволена.

«Я не лічу гэта судом» – заявіў блогер.

Блогер Эдуард Пальчыс. Фота belsat.eu

Справу разглядае суддзя Пётр Арлоў, які вырашыў зрабіць суд закрытым па просьбе пракурора. Такое рашэнне было прынята «з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пальчыса абвінавачваюць па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 130 («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы»);
  • ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»);
  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»);
  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Блогеру пагражае да 20 гадоў турмы.

Эдуард Пальчыс быў затрыманы больш за год таму, у канцы верасня 2020 года. Тады яго прыгаварылі да 30 содняў арышту па арт. 23.34 КаАП, пасля якіх ён не выйшаў на волю.

Раней Эдуард Пальчыс ужо праходзіў па крымінальнай справе. У 2016 годзе ён быў затрыманы за публікацыі на сайце 1863x, нібыта за распальванне міжнацыянальнай варожасці і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, а матэрыялы сайта 1863x.com былі прызнаны экстрэмісцкімі. У кастрычніку 2016 года блогер быў прыгавораны да 1,9 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў зале суда.

Артыкулы
Праваабаронца Павел Сапелка: Статус палітвязня здымае з чалавека цэтлік злачынцы
2021.11.28 07:30

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў