У Оперным тэатры другі раз за год змяніўся генеральны дырэктар. Пасаду заняла былая рэктарка Акадэміі музыкі Кацярына Дулава. Яе прадставіў калектыву міністр культуры Анатоль Маркевіч, паведамляе тэлеканал ОНТ.
Папярэдні дырэктар Вячаслаў Гарбузоў, які з 2002 да 2009 года працаваў у БРСМ, а пасля ў Берасцейскім аблвыканкаме, быў прызначаны на сваю пасаду 12 траўня 2021 года і не пабыў у ролі дырэктара нават года.
Студэнтка Акадэміі музыкі і былая салістка Опернага Маргарыта Ляўчук распавяла ў сваім Instagram, што нічога добрага ад такога рашэння чакаць не трэба.
«Мае глыбачайшыя спачуванні роднаму тэатру. Дулаву называюць «фюрэрам у спадніцы». Тэатр пры ёй мае ўсе шанцы стаць сапраўдным канцлагерам, як гэта адбылося з Акадэміяй музыкі.
Чысткі няўгодных працягнуцца, будзе шмат ахвяр ва ўгоду ідэалогіі, яна жорсткі кіраўнік. Тыповы персанаж з «1984», – напісала Маргарыта Ляўчук.
Кацярына Дулава ўваходзіць у Канстытуцыйную камісію, а ў 2016–2019 гадах была чальцом Савету Рэспублікі.
АД, belsat.eu