Праз прымус да ўдзелу ў святкаваннях беларусы большымі прыхільнікамі рэжыму не стануць


У Беларусі афіцыйна адзначаюць Дзень Незалежнасці. Свята мае характэрныя рысы мілітарызму і агулам практычна не адрозніваецца ад святкавання 9 Траўня, кажа ў размове з «Белсатам» блогер і актывіст Андрэй Павук. Але, не зважаючы на прапаганду і прымусовы ўдзел у дзяржаўных акцыях, людзі такім чынам больш любіць радзіму, на думку блогера, не стануць.

3 ліпеня ў Беларусі афіцыйна адзначаюць Дзень Незалежнасці. Улады ўскладаюць кветкі каля Кургана Славы.
Фота: president.gov.by

З Днём Незалежнасці беларусаў павіншавалі, паводле прэсавай службы Лукашэнкі, кіраўнікі Расеі, Кітаю, Азербайджану, Таджыкістану, Узбекістана, Казахстану, Арменіі, Саудаўскай Аравіі, Егіпту, Кыргызстану, Турцыі, Туркменістану, В’етнаму, Інданезіі, Мʼянмы, Зімбабвэ, Венесуэлы, Нікарагуа, Манголіі, Палестыны, Танзаніі ды Мальтыйскага ордэну. Прэсавая служба самаабвешчанага кіраўніка не згадвае, што беларусаў з Днём Незалежнасці павіншаваў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен. Ён казаў пра палітычных вязняў і захапляўся настойлівасцю беларусаў у абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Hавiны
Дзяржсакратар ЗША Блінкен заклікаў безумоўна вызваліць усіх беларускіх палітвязняў
2023.07.03 14:09

Блогер і актывіст Андрэй Павук у размове з «Белсатам» звяртае ўвагу, што афіцыйны Дзень Незалежнасці 3 ліпеня – гэта штучнае свята.

Што да фармату святкавання, то ў блогера таксама шмат крытычных заўваг:

«Гэта нагадвае вычварэнства. Заганяюць туды дзяцей, бюджэтнікаў. Але трэба зразумець, што ў рэжыму няма іншай ідэалогіі, а яны мусяць нешта прапанаваць, прапагандаваць. Неабходная нейкая ідэалогія, якая б аб’ядноўвала лукашэнкаўскую нацыю, так бы мовіць. Але насамрэч гэта толькі раз’ядноўвае беларусаў. З кожным днём намаганні дзяржавы ў гэтых аспектах усё больш вычварэнскія. Трымаецца ўсё гэта на страху і на гвалце. Таму гэта недэмакратычна, несвабодна, гэта проста патрыятычны ГУЛАГ».

Глобус Беларусі
Рыхтуем Дзень Незалежнасці разам! Сюрпрыз ад арміі. Прэм’ера
2023.07.01 15:02

Асноўны акцэнт на афіцыйных імпрэзах 3 ліпеня ўлады ставяць на мілітарызм. Эксперты адзначаюць: фактычна кожнае свята ў Беларусі ладзіцца ў адным фармаце і нагадвае бясконцы 9 Траўня.

«Ідэалогія як такая людзям, у дарослым грамадстве, якое можа самаарганізавацца, непатрэбная. Але якраз такое грамадства не патрэбнае Лукашэнку. 2020 год паказаў, якія для ўлады могуць быць праблемы. Таму, пачынаючы з дзетак у садках, з дапамогаю гвалту, страху і мілітарызму прывучаюць, што ёсць правільна, а што няправільна. На жаль, у гэтым жыцці пануе такое правіла: хто перамог, той і нясе дабро. Яны перамаглі, у іх ёсць манаполія на гвалт, і яны чыняць тое, што хочуць», – адзначае блогер.

3 ліпеня ў Беларусі афіцыйна адзначаюць Дзень Незалежнасці. Улады ўскладаюць кветкі каля Кургана Славы.
Фота: president.gov.by

Актывіст таксама дадае, што людзі ў Беларусі не могуць супрацьстаяць афіцыйнай ідэалогіі. Беларусь цяпер – вялікая турма, і шмат хто на патрабаванне ўладаў вымушаны выходзіць на святкаванні. Так, беларусы не падтрымліваюць гэтых афіцыйных святаў, але ў іх выбару няма. Дапамагчы нейкім чынам звонку няма магчымасці. Застаецца толькі фіксаваць гэта, а рэжым дэградуе.

Паводле суразмоўцы «Белсату», з дапамогаю гвалту і страху немагчыма прымусіць людзей любіць радзіму. Гэта не атрымаецца. Але можна з гэтага зрабіць паказуху, што відавочна ў дзеяннях прапагандыстаў, якія апавядаюць пра шчырую любоў да краіны ў грамадзянаў. Але яны не кажуць, што ў людзей няма выбару.

Агляд
Музычныя фестывалі і культурніцкія пляцоўкі. Сабралі імпрэзы для беларусаў за мяжою
2023.07.02 10:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў