Невядомы паведаміў пра міну ў Парку Чалюскінцаў. Наведнікаў эвакуявалі, сапёры шукаюць боепрыпас


Паведамленне пра выбухоўку паступіла апоўдні. На месцы працуюць сапёры. Людзей з парку эвакуявалі.

«Невядомы на лінію 102 паведаміў, нібыта парк Чалюскінцаў замініраваны. На месцы ўжо працуе наша сапёрна-піратэхнічная група», – паведаміў журналістам начальнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС Уладзімір Пархомцаў.

На колькі ачапілі месца, не паведамляюць. У інтэрнэце пішуць, што людзям нічога не патлумачылі.

 

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары