Паведамленне пра выбухоўку паступіла апоўдні. На месцы працуюць сапёры. Людзей з парку эвакуявалі.
«Невядомы на лінію 102 паведаміў, нібыта парк Чалюскінцаў замініраваны. На месцы ўжо працуе наша сапёрна-піратэхнічная група», – паведаміў журналістам начальнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС Уладзімір Пархомцаў.
На колькі ачапілі месца, не паведамляюць. У інтэрнэце пішуць, што людзям нічога не патлумачылі.
ДР belsat.eu