«Не – тэрарызму». На маршы салідарнасці ў Парыжы – сусветныя лідары


Сусветныя палітыкі, рэлігійныя дзеячы, у тым ліку габрэйскія і мусульманскія, прайшлі разам вуліцамі Парыжу каб ушанаваць памяць ахвяраў тэракту ў сталіцы Францыі ды прадэманстраваць салідарнасць.

Парыжская паліцыя не можа падаць дакладных лічбаў адносна колькасці ўдзельнікаў маршу праз ягоную беспрэцэдэнтную маштабнасць. Арганізатары заяўляюць, што ўдзел у акцыі ўзялі каля 1,5 млн асобаў. Некаторыя каментатары кажуць, што апошні раз такое масавае шэсце было толькі пасля вызвалення Парыжу ад нацысцкай Нямеччыны.

Ачолілі дэманстрацыю палітыкі з розных краінаў, у тым ліку прэзідэнт Францыі, прэм’ер-міністр Ізраілю, прэзідэнт Малі, канцлер Нямеччыны, прэзідэнт Палестыны, прэм’ер Італіі, прэзідэнт Украіны ды іншыя. Беларусь прадстаўляў амбасадар нашай краіны ў Францыі.

Ня менш за 2 200 паліцыянтаў патрулявалі ў гэты дзень вуліцы, каб абараніць дэманстрантаў ад магчымых правакацый. У ахову заангажаваныя таксама вайскоўцы, паліцэйскія снайперы.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары