Навукоўцы знайшлі сувязь паміж пашкоджаннямі мозгу і крымінальнымі схільнасцямі


Амерыканскія навукоўцы правялі даследаванне паталагічных зменаў галаўнога мозгу ў людзей, якія здзейснілі злачынствы.

Ва ўсіх удзельнікаў даследавання знайшлі парушэнні нейронавых сувязяў, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў і ўменне ацэньваць псіхічны стан іншых людзей.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе «Proceedings of the National Academy of Sciences».

Каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам Майкла Фокса (Michael D. Fox) з Гарвардскай медычнай школы даследавала 17 пацыентаў.

У навукоўцаў не атрымалася выявіць участак мозгу, які аб’ядноўвае ўсіх пацыентаў. Яны таксама параўналі атрыманыя дадзеныя з пашкоджаннямі мозгу 23 іншых пацыентаў, у паводзінах якіх не было крымінальных схільнасцяў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары