У вучэннях «Rapid Trident 2016» прымуць удзел каля 2 тысяч вайскоўцаў з 14 краін свету. Самы шматлікі кантынгент у вайскоўцаў ЗША ды Украіны.
«Шпаркі трызубец» будзе праходзіць на Яворыўскім палігоне Львоўскай вобласці да 8 ліпеня.
Плануецца, што ў манеўрах задзейнічаюць бронетэхніку і авіяцыю.
«Rapid Trident» ладзяць ва Украіне з 2006 года ў рамках праграмы вайсковай супрацы з НАТО «Партнёрства дзеля міру».
ДР belsat.eu