Вугорскія вайскоўцы трэніруюцца разам з літоўскімі. Паўночнаатлантычны альянс узмацняе ўсходні фланг.
Рашэнне ўзмацняць свае ўсходнія пазіцыі NATO прыняла на саміце ў Уэльсе ў пачатку верасня. Пасля яго былі праведзеныя, напрыклад, вайсковыя вучэнні ў Польшчы з удзелам 1350 брытанскіх жаўнераў.