Нашыя вёскі пад зямлёю ды радыёактыўным попелам


Разваленая печ з абгарэлай лялькай у адной з кінутых хат.
Знак з назвай яшчэ нядаўна забруджанай радыенуклідамі, а зараз рэабілітаванай вёскі Сілічы.
Свежыя пясчаныя капаніры – пагоркі замест апошніх кінутых пабудоў у вёсцы Саматэвічы.
Калісьці ажыўленая асфальтаваная дарога калі Свята-Траецкай царквы.
ваход у закінутую Свята-Траецкую царкву.
Рэшткі кінутай хаты.
Будынак былой прадуктовай крамы.
Рэшткі адрыны.
Бусел на гняздзе зробленым на адной з кінутых хацінаў.
Рэшткі грубкі.
Кінутая хата з рэшткамі агароджы.
Від з вакна на хмызняк.
Часткова разбураны будынак колішняй фермы
Адна з апошніх старажылаў вёскі Сілічы
Могілкі каля адселенай вёскі Гарбавічы.
Адзін з жыхароў вёскі Гарбавічы прыйшоў на могілкі каб прыбраць магілу сваёй жонкі.
Адзін з жыхароў вёскі Сілічы даглядае саджанцы.

Калі радыеактыўныя аблокі пачало зносіць у бок Масквы, авіяцыя па загадзе камуністычных уладаў «асадзіла» іх на беларускія вёскі. І сёння тут жывуць людзі-«пустэльнікі».

Першымі ад моцнага выкіду радыенуклідаў з аварыйнага блоку ЧАЭС пацярпелі вёскі і гарады ў 30-кіламетровым радыусе ад атамнай электрастанцыі. Пазней тут створаць Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Adselenya veski_Kastsykoushchyny_01
Гэтыя палі раней лічыліся забруджанымі. Сёння на паперы – яны «чыстыя».

Пасля двух выбухаў на ЧАЭС яшчэ цягам некалькіх дзён праз прабіты дах атамнай станцыі ў паветра траплялі вялізарныя колькасці радыеактыўных рэчываў. Вецер гнаў аблокі з радыяцыйнымі ападкамі часткова на Кіеў, часткова на паўночны захад, але ў асноўным на паўночны ўсход. З гэтай прычыны, акрамя раёнаў паўднёва-ўсходняга беларускага Палесся, вялізныя тэрыторыі на ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай вобласці былі пакрытыя шкодным для здароўя Цезіям-137 і Стронцыям-90.

Не ва ўсіх крыніцах на тэму Чарнобыльскай трагедыі згадваецца, што самыя забруджаныя Быхаўскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Чэрыкаўскі і Слаўгарадскі раёны на Магілёўшчыне былі заражаны радыяцыяй не толькі праз выпадзенне ападкаў.

Адзін з нешматлікіх знакаў радыяцыйнай небяспекі, якія не былі знішчаны з нагоды рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый Касцюковіцкага раёну.
Адзін з нешматлікіх знакаў радыяцыйнай небяспекі, якія не былі знішчаны з нагоды рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый Касцюковіцкага раёну.

Аблокі з радыенуклідамі прымусова «саджалі» пры дапамозе авіяцыі на вёскі, палі ды лясы, каб не даць радыяцыйным паветраным масам накіравацца далей у напрамку Масквы.

Добра памятае «карысны для здароўя» «Чарнобыльскі Першамай» і былая дырэктар аднаго з касцюковіцкіх дзіцячых садоў Любоў Сталярова, калі праз некалькі дзён пасля аварыі яна павінна была вывесці дзетак на святочны парад. Але дзеці на свяце «чамусьці» пачалі млець, а ў некаторых нават пайшла кроў з носу, таму Любоў пастанавіла адразу забраць іх са «свята».

Вёскі-прывіды

 

Яблыневы сад з рэшткамі адселеных хацін пасля нядаўняга пажару.
Яблыневы сад з рэшткамі адселеных хацін пасля нядаўняга пажару.

З тых жахлівых падзеяў вясны 1986-года на Касцюкоўшчыне прайшло ўжо 30 год, але што змянілася? Лічыцца што, за 30 год прайшоў перыяд распаду Цэзія-137, які ў найбольшай колькасці за іншыя радыенукліды трапіў у касцюковіцкую зямлю, воды і расліны і выклікаў найбольшую пагрозу здароўю людзей і жывёлаў. Адразу ці паступова зніклі такія касцюковіцкія вёскі як Рвенск, Кісялеўка, Красніца, Печанеж, Гарбавічі, Брацькавічы, Ветухна і шматлікія іншыя.

Мемарыяльны валун на месцы згарэлай хаты, у якой нарадзіўся і жыў славуты паэт Аркадзь Куляшоў.
Мемарыяльны валун на месцы згарэлай хаты, у якой нарадзіўся і жыў славуты паэт Аркадзь Куляшоў.

Сярод іх апынулася і старажытная вёска Саматэвічі – радзіма славутага беларускага паэта Аркадзя Куляшова. Калісьці гэта было буйнае рамеснае мястэчка, а побач сялянскае паселішча з панскім маёнткам Івана Галынскага, школай, цагляным заводам, крамамі, вялізнымі садамі і прыгожай старажытнай крынічнай ракой Алешняй, якую неаднаразова згадваў паэт у сваіх творах. Калі Аркадзь прыязджаў у родную вёску, старыя збіраліся ля Свята-Траецкай царквы, пабудаванай панам-каталіком у памяць аб сваёй памерлай праваслаўнай жонкі, і пачыналі спяваць.

«Адзічэлая» Свята-Траецкая царква.
«Адзічэлая» Свята-Траецкая царква.

Цяпер былая вёска выглядае як прывід, пра яе існаванне нагадваюць абгарэлыя ад пажараў дрэвы былых садоў ды мемарыяльны валун на месцы роднай хаты Аркадзя Куляшова. Дом паэта згарэў і потым пра дапамозе спецтэхнікі быў пахаваны, таксама як і 6 тысячаў іншых пабудоваў на Магілёўшчыне.

«Пустэльнікі» хочуць тут жыць

Адзін з пустэльнікаў паліць сухую траву.
Адзін з пустэльнікаў паліць сухую траву.

Канчатковаму выконванню плану па знішчэнню бульдозерамі хатаў яшчэ ў 2013 годзе перашкаджалі званыя пустэльнікі – людзі, якія адмовіліся пераязджаць, або вярнуліся ў адселеную вёску. Сярод іх быў і адзін з працаўнікоў прадпрыемства «Радон» – Андрэй Сцепаненка які разам са сваёй жонкай і 2-мя дзецьмі вярнуўся ў Саматэвічі ды заснаваў свой «хутар». Гаспадар меў уласны транспарт для неабходных закупак у горадзе, да школы ў цэнтры сельсавету дзеці дабіраліся аўтобусам, а шмат прадуктаў сямʼя атрымлівала ад вялікай хатняй гаспадаркі. У дзяржавы нічога не прасілі.

Афіцыйна Саматэвічі трапілі ў зону адсялення з дозай ад 15 да 40 кюры, і практычна ўсе насельніцтва перасялілі ў наваствораную вёску Новыя Саматэвічы. Аднак Андрэй Сцепаненка сам рабіў замеры і сцвярджаў, што амаль за 30 гадоў узровень радыяцыі ў Саматэвічах і некаторых іншых вёсках упаў і стаў цалкам дапушчальным для жыцця.

Кінутая падчас адсялення хата ў вёсцы Сілічы.
Кінутая падчас адсялення хата ў вёсцы Сілічы.

Тым не менш, каб выканаць дзяржзагад па знішчэнню забруджаных вёсак, а таксама праз недахоп сродкаў для забеспячэння насельніцтва вёсак, напрыклад, той жа электрычнасцю, мясцовыя ўлады настойліва «раілі» пустэльнікам адсяляцца.

«Няхай сабе гарыць»

 Адна з апошніх старажылаў Лідзія Ефімаўна Харытонава.
Адна з апошніх старажылаў Лідзія Ефімаўна Харытонава.

Увесну і ўлетку ў адселеных вёсках здараецца асабліва шмат пажараў. Кіраўніцтва Касцюковіцкага райвыканкаму тлумачыць гэта тым, што шукальнікі металу паляць сухую траву, каб лягчэй знайсці метал, а разам з тым гараць сады і хаты. Але жыхары адселеных вёсак лічаць, што некаторыя з працаўнікоў «Радону» ці нават МНСаўцы самі «чыркаюць запалкамі», каб не траціць сілы, грошы, якіх і так мала, на паліва і аплату працы па пахаванню кінутых будынкаў. А тым часам забруджаны ізатопамі дым трапляе з паветрам на навакольныя тэрыторыі.

Вельмі жахліва робіцца тым пажылым пустэльнікам, чыя хаты недалёка ад палаючай травы, будынкаў і дрэў. У такой сітуацыі зусім нядаўна апынулася Лідзія Ефімаўна Харытонава – адна з нешматлікіх старажылаў Сілічаў. «Учора пачула пах дыму і паленай бульбы з боку поля, калі дайшла за сарай, убачыла, што запалілі з боку возера. І ўжо гарыць кінутая хата і дрэвы, баялася, што пакуль ледзь дабяруся ды папрашу суседку пазваніць пажарным, мае сараі загарацца. Пажарныя прыехалі і патушылі вакол майго дому, а мне казалі, калі кінутая хата гарыць, няхай сабе і гарыць», – скардзіцца гаспадыня.

Калодзежаў бракуе, таму ваду бяруць з крыніцы.
Калодзежаў бракуе, таму ваду бяруць з крыніцы.

Да Чарнобыльскай трагедыі ў Сілічах было больш за 200 двароў, ферма, школа, крамы і нават цырульня, але пасля выпадзення радыеактыўных ападкаў вёску, як і Саматэвічы залічылі да зоны наступнага адсялення. Большую частку жыхароў перасялілі, засталіся самыя «упартыя».

Радыяцыю не забароніш дэкрэтам

Каляндар 1989-га году з партрэтам Уладзіміра Высоцкага.
Каляндар 1989-га году з партрэтам Уладзіміра Высоцкага.

Цягам 30 гадоў мясцовыя жыхары вырошчвалі ды харчаваліся ўласнаю гароднінай і садавіной, ажно да 2010-га году нават трымалі сваю скаціну. Тым, хто застаўся, падабалася тое, што яны могуць свабодна працаваць на сваёй роднай зямлі, і ў адселеных вёсках іх ніхто не будзе чапаць. Не абышлося і без прымусовага адсялення. Але дзяржава вырашыла пазбавіцца ад праблем наступстваў Чарнобыля і ўрэзала бюджэт выдзелены на дапамогу, ці на «грабавыя», як іх называюць жыхары забруджаных вёсак. У 2005-ым годзе вёска раптам трапіла ў спіс зон з правам на адсяленне.

Былі таксама спробы мясцовай улады на грошы выдзеленыя дзяржавай рэабілітаваць сельскую гаспадарку былога калгасу імя Карла Маркса ў суседняй вёсцы Відуйцы і ў саміх Сілічах. Ужо практычна адбудавалі фермы, і канюшні, прывезлі скаціну, а жыхары Сілічаў усцешыліся з’яўленню працоўных месцаў. Але не надоўга. Справа, скончылася тым, што са зменаю кіраўніцтва Касцюковіцкага райвыканкаму, мяса скаціны прадалі ў Расею, сельгастэхніку вывезлі, а калгас пакінулі недабудаванымі. Хоць афіцыйна ён дагэтуль лічыцца дзейным.

Адзін з пустэльнікаў з вёскі Сілічы аглядае пчаліныя рамкі на сваёй пасецы.
Адзін з пустэльнікаў з вёскі Сілічы аглядае пчаліныя рамкі на сваёй пасецы.

Цяпер Сілічы «рэабілітаваныя», але грошаў улады ў аднаўленне вёскі ўкладаць не жадаюць. Ды і аднаўляць практычна няма чаго – засталося толькі 9 двароў.

Зʼяўляецца ўражанне, што праз 30 год пасля Чарнобыльскай трагедыі праблемы яе наступстваў раптам зніклі. Разам са знакамі радыяцыйнай небяспекі пад зямлёй ці ў попеле назаўсёды знікаюць апошнія адселеныя вёскі, знікаюць і іх жыхары, а навакольныя палі актыўна засяваюцца i апрацоўваюцца. Сюды прыганяюць на выпас скаціну, а сяльгаспрадукцыя з гэтых палёў і лугоў потым ідзе на стол жыхароў Беларусі ды ў Расею.

Інтэр’ер адной з кінутых хат у адселенай вёсцы Крывая Ніва.
Інтэр’ер адной з кінутых хат у адселенай вёсцы Крывая Ніва.

Безумоўна, мясцовыя жыхары і працаўнікі «Радона», якія рабілі замеры ў адселеных вёсках стандартным дазіметрам, маюць рацыю: узровень забруджання Цэзіям-137 за 30 год істотна знізіўся. Але атрымаць сапраўды дакладныя вынікі забруджання Стронцыям-90, напрыклад, мясцовай гародніны, магчыма толькі ў лабараторыі і тое не ў кожнай. У Менску зрабіць гэта каштуе 120 тысяч рублёў.

Жудасна і тое, што ў адрозненне ад суседняга Чэрыкаўскага раёну, дзе памяць аб пахаваных вёсках хаця б абазначаная невялічкімі помнічкамі, у Касцюковіцкім раёне такія вёскі як Гарбавічы, Рвенск, Брацькавічы, Печанеж, Клеткі і шматлікія іншыя зніклі практычна бязследна. Калі, напрыклад, турыст, ці хтосьці іншы паспрабуе заехаць у родную вёску Аркадзя Куляшова, каб пабачыць там мемарыяльны камень ці Свята-Траецкую царкву, то яму ўвогуле будзе цяжка зразумець куды ён трапіў…

АС, belsat.eu

Стужка навінаў