Насельніцтва Беларусі скарачаецца


Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2017 г. склала 9 млн 495,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляе Белстат. 

Папярэднія дадзеныя публікаваліся яшчэ ў мінулым годзе: на 1 кастрычніка 2016 года колькасць насельніцтва складала 9 млн 505,2 тыс чалавек. Такім чынам, насельніцтва Беларусі за 9 месяцаў скарацілася амаль на 10 тысяч чалавек.

Пры гэтым некалькі папярэдніх гадоў статыстыка фіксавала станоўчую дынаміку ў плане дэмаграфіі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары