«Народныя рэспублікі» – у Беларусі?


Дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Данілюк заявіў, што нацысцкая арганізацыя РНЕ хоча падштурхнуць да стварэння «народных рэспублік» у кожнай вобласці Беларусі, – перадае сайт «Прэса Украіны».

Паводле Данілюка, такія заклікі распаўсюдзілі прыхільнікі РНЕ ў сацыяльных сетках.

Экстрэмісцкая арганізацыя «Русское национальное единство» бярэ актыўны ўдзел у вайне на Данбасе. Гэта пацвярджаюць допісы ў сацыяльных сетках і фотаздымкі ўзброеных людзей з нашыўкамі РНЕ. У Беларусі гэтая арганізацыя не мае ўплыву ды вялікай колькасці прыхільнікаў, тым не менш, спрабуе вербаваць грамадзянаў Беларусі ў шэрагі баевікоў на Данбасе.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў