Наколькі беларуская Святлана Алексіевіч?

video

Пра беларускасць Святланы Алексіевіч «Белсат» паразмаўляў з рэжысёрам, драматургам, перакладчыкам, паэтам і прадзюсарам Дзмітрыем Плаксам.

Учорашнюю Нобэлеўскую лекцыю Святланы Алексіевіч уладныя тэлеканалы праігнаравалі. Між тым за сваёй пісьменніцаю беларусы сачылі праз інтэрнэт як у Беларусі, гэтак і ў замежжы. У тым ліку – з дапамогаю нашага тэлеканалу. Журналістка «Белсату» Аліна Коўшык падрыхтавала чарговы адмысловы «Гарачы каментар» са Стакгольму.

Святлана Алексіевіч вельмі вядомая пісьменніца ў Швецыі і сапраўдная зорка, заўважыў спадар Плакс. У Швецыі таксама ніхто не сумняецца ў беларускасці Нобэлеўскай лаўрэаткі.

«У матывацыі Шведскай акадэміі адназначна сказана, што яна беларуская пісьменніца. Гэтага дастаткова», – заўважыў суразмоўца «Белсату».

Некаторым цяжка паверыць у вартасць расейскамоўнага беларуса праз посткаланіяльную траўму, мяркуе драматург.

«Людзям трэба вызначаць сябе не з кімсьці, а супраць кагосьці ці чагосьці», – адзначыў Дзмітрый Плакс.

Рэжысёр распавёў, што ў Швецыі ніхто асабліва не займаецца прасоўванне творчасці Святланы Алексіевіч. Паводле яго, выдавецтва проста выдае кнігі, а людзі купляюць тое, што лічаць вартым.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары