Надзея Саўчанка: Не хачу, але павінная стаць прэзідэнтам. Магчыма дыктатарам


Надзея Саўчанка каля будынку Вярхоўнай Рады Украіны

Украінская дэпутатка перакананая, што палітычную сістэму ва Украіне можна змяніць толькі зверху і не выключае пераходу да дыктатуры. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвʼю «Deutsche welle».

«Каб змяніць паўнамоцтвы прэзідэнта, структуру краіны, законы перазапусціць, каб яны дзейнічалі для людзей, перамагчы карупцыю – трэба стаць дыктатарам, які трымае ўсё ў сваіх руках. Для таго, каб вярнуць гэтую ўладу народу і зрабіць так, каб больш ніколі ўладу ў народа не забралі», – адзначыла Саўчанка.

На пытанне пра прэзідэнцкія амбіцыі Надзея Саўчанка адказала, што лічыць такое развіццё падзей неабходнасцю. «Я адказвала, што не хачу, але я адказвала, што магу. А цяпер я, напэўна, адкажу, што, хутчэй за ўсё, ужо павінная», – сказала яна.

Фота: ipnews.in.ua

ЮВ, belsat.eu, паводле dw.com

Глядзі таксама
Каментары