Ва Украіне ўвялі рэжым НС у сувязі з крызіснай сітуацыяй у энергетыцы


Фота Михаіл Сакалоў / tass.ru

Урад Украіны ўвёў рэжым надзвычайнай ситуацыі у сувязі з крызісам у энергетыцы з-за блакады Данбасу. Рэжым НС уведзены на месяц, паведаміў кіраўнік мінэнерга Украіны.

Раней на экстранам паседжанні ўраду кіраўнік кабінета міністраў Уладзімір Гройсман гаварыў пра неабходнасць ўвядзення рэжыму надзвычайнай сітуацыі ў энергетычнай галіне.

«Праз перакрыццё цалкам заблакаваная пастаўка энергетычнага вугалю на ЦЭС і ЦЭЦ, а гэта – траціна электрычнасці Украіны і цяпло ў некаторых гарадах», – сказаў прэмʼер. – «Лічу такія дзеянні недапушчальнымі і лічу, што пастаўкі вугалю павінны быць разблакаваны, таму мы тут і сабраліся, каб прыняць рашэнне аб увядзенні спецыяльных мер у сферы энергетыкі».

Прэмʼер Украіны праінфармаваў, што ён таксама мае намер звярнуцца ў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны «з просьбай дэталёва разгледзець усе аспекты і ўплыў гэтай блакады на жыццё грамадзян і адпаведным чынам прымяніць усе неабходныя меры, каб гэтая праблема была знятая з парадку дня».

«Я ў чарговы раз заклікаю тых, хто блакуе, разблакаваць усё тое, што тычыцца вугалю і эканомікі краіны. Усё астатняе – калі ласка, блакіруйце, кантралюйце. Калі трэба дапамагчы ў гэтай барацьбе, можаце на мяне разлічваць. Але здзекавацца над украінскімі грамадзянамі нікому не дазволена », – заявіў Гройсман.

Блакада працягваецца ўжо больш за два тыдні. Па факце блакавання чыгуначных шляхоў у Луганскай вобласці пракуратура адкрыла крымінальную вытворчасць.

Крызісная  сітуацыя склалася ў энергетыцы краіны з-за блакады радыкаламі паставак вугалю з Данбасу на ўкраінскія прадпрыемствы.

ВД, паводле tass.rusegodnya.ua

Глядзі таксама
Каментары