На тэрыторыі заводу ў Бабруйску знайшлі дырэктарку ў пятлі


Таццяна Карнілава – злева на пярэднім плане, ліпень 2016

Раніцай 8 траўня ў несвядомым стане на тэрыторыі прадпрыемства «Бабруйскмалако» (былы гармалзавод) знайшлі дырэктарку Таццяну Карнілаву. Пра гэта паведамляе выданне «Камерцыйны кур’ер».

Сярод версіяў смерці – самагубства.

Tut.by паведамляе, што паводле папярэдніх звестак, жанчына павесілася ў адным з памяшканняў прадпрыемства. Калі 47-гадовую жанчыну знайшлі, яна яшчэ была жывая, але выратаваць яе не змаглі.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк пацвердзіла факт смерці на тэрыторыі прадпрыемства.

Таццяна Карнілава нарадзілася ў Асіповічах. Паступіла ў Магілёўскі тэхналагічны інстытут на спецыяльнасць «тэхналогія малака і малочных прадуктаў». Пасля заканчэння ў 1992 годзе прыйшла на Бабруйскі гармалзавод. У 2015 годзе яе прызначылі дырэктарам прадпрыемства, якое цяпер з’яўлецца філіялам холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкіна крынка».

НМ, belsat.eu, фотаздымак Максім Мікешын, газета «Кіравец»

Глядзі таксама
Каментары