Урад Расеі адобрыў стварэнне расейска-беларускай транспамежнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведнае Паазер’е».
Адпаведный дакумент апублікаваны на сайце ўраду Расеі.
Згодна з дакументам, з боку Расеі ў склад прыроднай тэрыторыі ўвойдуць парк «Себежскі» (Пскоўская вобласць), з боку Беларусі – рэспубліканскія ландшафтныя заказнікі «Чырвоны Бор» і «Асвейскі» (Віцебская вобласць).
«Падпісанне і рэалізацыя пагаднення забяспечаць дадатковыя магчымасці для захавання біялагічнай разнастайнасці ў сумежных памежных рэгіёнах, паглыбленні двухбаковай супрацы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя», – адзначаецца ў тэксце дакументу на сайце расейскага ўраду.
Загадкі беларускага возера Ільгінія
Рашэнне аб стварэнні сумеснага праекту Беларусь і Расея прынялі ў леташнім траўні. У далейшым мяркуецца ўнесці біясферны рэзерват у Сусветную сетку біясферных рэзерватаў ЮНЕСКА.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu