На мяжы з Латвіяй мытнікі канфіскавалі 60 шлемаў віртуальнай рэальнасці

video

А таксама 405 прыставак і 216 джойстыкаў – на суму Br 450 000.

Беларуская мытня канфіскавала амаль 700 электронных гульнявых прыладаў, увезеных з Латвіі. Іх кошт у дэкларацыі быў заніжаны ў 15 разоў.

«405 прыставак, 216 кантролераў і 60 шлемаў віртуальнай рэальнасці былі ўвезеныя на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага звязу з Латвіі, – паведаміла прэсавая служба Дзяржаўнага мытнага камітэту. – Знізіўшы кошт гульнявых прыладаў, суб’ект гаспадарання меў намер ашчадзіць на выплаце мытных плацяжоў каля Br 35 тыс».

Дэвайсы – як прадметы адміністратыўнага парушэння – былі канфіскаваныя.

ДД

Глядзі таксама
Каментары