На МТЗ зладзілі флэшмоб да Дня Перамогі


Супрацоўнікі заводу павіншавалі ветэранаў з Перамогай.

Апоўначы на плошчы каля цэнтральнай прахадной прадпрыемства 160 аўтамабіляў і трактароў выстраіліся ў надпіс «Перамога» і адначасова ўключылі святло фар, адзначае прэс-служба МТЗ.

Да таго каля 200 працаўнікоў МТЗ выстраіліся ў надпіс «Са святам!».

Гэта не першы флэшмоб, які ладзіць МТЗ за апошні час. У снежні на прадпрыемстве прайшло ўнікальнае шоу трактароў-танцораў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў