На Кубе адзначаюць дзень нараджэння Фідэля Кастра


Правадыру кубінскай рэвалюцыі споўнілася 89 гадоў. У гэты дзень у Гаване і па ўсёй краіне праходзяць масавыя гулянні, канцэрты і выставы з фотаздымкамі камандантэ.



Фідэль Кастра стаў лідарам выспы Свабоды ў 1959 годзе пасля зрынання дыктатарскага рэжыму Батысты. Больш чым за пяцьдзясят гадоў ва ўладзе на ягонае жыццё замахваліся 638 разоў. Падчас з’езду Камуністычнай партыі ў Гаване ў 1986 годзе Кастра выступіў з прамоваю, якая доўжылася 27 гадзінаў. За гэта ён патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса, як самы палымяны прамоўца.

З прычыны хваробы ў апошнія гады адзін з самых знакамітых рэвалюцыянераў XX стагоддзя рэдка з’яўляецца на публіцы. Пасля 50 гадоў супрацьстаяння ЗША, Куба адкрываецца для амерыканскіх турыстаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў