На Краснай плошчы ў Маскве прайшоў парад Перамогі


У парадзе, прысвечаным 71-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паўдзельнічалі пешыя войскі, вайсковая наземная тэхніка і авіяцыя. Між іншага, на святкаванні паказалі зенітныя ракетныя сістэмы С-400 «Трыюмф». Раней паведамлялася, што комплексы выключаны са складу парадных калонаў для эканоміі.

 

Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі ўсіх відаў і родаў войскаў (больш за 10 тысяч чалавек), праехалі 135 адзінак ваеннай тэхнікі, а над Крамлём праляцелі 71 самалёт і верталёт ў складзе 17 авіягрупы ВКС РФ.

Парады Перамогі прайшоў таксама на расейскай вайсковай базе Хмэймім у Сірыі.

ДР, belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў