На Камсамольскім возеры ў Менску з’явіўся «Арт-востраў»


Аматары незвычайнага і авангарднага мастацтва сабраліся на Камсамольскім возеры на ўрачыстым адкрыцці арт-інсталяцыі на адным з астравоў.

На «Арт-востраве» выставілі 14 фігур. Агульная вага экспанатаў перавышае 20 тон, а некаторыя аб’екты дасягаюць шасціметровай вышыні. Фігуры выкананыя выключна з экалагічных матэрыялаў: металу і дрэва.

Ідэю «open air» праекта запазычылі ў французаў. Свае працы выставілі Канстанцін Селіханаў, Міхаіл Шыкаў, Павал Вайніцкі, Канстанцін Касцючэнка, Валеры Малахаў, Ігао Леонцьеў, Вадзім Мацкевіч, Дзяніс Барсукоў, Тацяна Гомза, Пётр Кузьміч, Віктар Астэр.

Наведаць вулічную экспазіцыю можна будзе да 15 верасня.

belsat.eu

Стужка навінаў