Малы ехаў у машыне, дзе не было дзіцячага фатэлю.
«Каля вёскі Канвелішкі Воранаўскага раёну 15 красавіка а дзясятай увечары на прамым участку дарогі з сухім асфальтабетонным пакрыццём дваццацігадовы бацька дзіцяці дапусціў зʼезд «Аўдзі» ў правы кювет», – распавялі агенцтву «Інтэрфакс» у ДАІ Гарадзенскай вобласці.
Двухгадовы хлопчык ехаў на руках у сядзела ззаду мамы. Ні пʼяны кіроўца, ні ягоная такая самая жонка, ні трэці пасажыр раненняў не атрымалі. Затое дзіця праз гадзіну пасля аварыі памерла ў рэанімацыйным аддзяленні больніцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”165862″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]
У дачыненні да зняволенага пад варту кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа.
ДАІ нагадвае, што з сярэдзіны студзеня мінулага года перавозка дзяцей у аўтамабілях з выкарыстаннем спецыяльных фатэляў зʼяўляецца безумоўным абавязкам любога кіроўцы з дзіцём у салоне.
ДД, belsat.eu