Фэст зладзіла Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам прынесці з сабой жменьку зерня, каб зрабіць Багача. Т. б. ссыпаць збожжа ў адну пасудзіну.
Гэты абрад нашыя продкі ўспрымалі як заклінанне, скіраванае на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.
Дарэчы на Віцебшчыне ў гэты дзень (па традыцыі 21 верасня) жанчыны хадзілі па ільнішчах і на кожным прыгаворвалі: «Няхай будзе лён такей даўгей, сколькі мы прайшлі!» А у заходніх рэгіёнах Беларусі на Багача забівалі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасцерагалі, што таго барана воўк парве.
Прапануем вам паставіць лайк пад гэтым фотарэпартажам, на ўсялякі выпадак, каб воўк не парваў : )
ЮВ, belsat.eu